Слынны беларусіст, літаратуразнаўца, гісторык, пісьменнік, журналіст, доктар філалагічных навук прафесар Адам Восіпавіч Мальдзіс 7 жніўня адзначае Дзень нараджэння!
Вядомы беларускі дзеяч, доктар філалагічных навук, прафесар **Адам Восіпавіч Мальдзіс** 7 жніўня адзначае свой Дзень нараджэння!

Фота з артыкула газеты "Звязда"
Як толькі не называюць Адама Восіпавіча Мальдзіса: “хадзячай энцыклапедыяй”, “чалавекам-аркестрам”, “літаратуразнаўчай школай”, “Калумбам беларускай гісторыі”. На яго рахунку дзесяткі кніг і манаграфій, у тым ліку зборнікі серыі "Вяртанне", шматлікія літаратуразнаўчыя і культуралагічныя артыкулы.
А галоўнае, **ён вяртае нам, беларусам, каштоўнасці нашай культурнай спадчыны!**

На фотаздымку Адам Мальдзіс з жонкай Марыяй, 1950-я гг. Фота са стужкі ў FB Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры
**Шчыра віншуем нашага Адама Восіпавіча з Днём нараджэння!
Жадаем моцы і здароўя!**

