У Беларусь перададзены яшчэ 41 твор мастака Міхаіла Сеўрука
10.06.2025
У студзені 2025 г. Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" атрымаў 41 жывапісную і графічную работу мастака Міхаіла Канстанцінавіча Сеўрука. Дзяржаўнай установе іх перадаў М.М.Якубоўскі – унучаты пляменнік мастака, які пражывае ў Маскве. Азнаёміцца з работамі можна на часовай экспазіцыі «Міхаіл Сеўрук. Дакрануцца да невядомага», якая дзейнічае ў Малой выставачнай зале Нясвіжскага палаца да 22 чэрвеня 2025 г.
Гравюра “Архітэктурны пейзаж”, 1930-я гг., папера, друк высокі

Жывапіс “Вяргіні ў садзе”, 1940-1970-я гг., кардон, алей

Жывапіс “Лесная дорожка”, 1940-1970-я гг., палатно, кардон, алей
Больш падрабязна пра дадзеную падзею можна даведацца на сайце Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж".

