Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання

У мінулым годзе ў Беларусь вернута 7 культурных каштоўнасцей, перамешчаных падчас Вялікай Айчыннай вайны

17.04.2026
16 красавіка ў інтэрв’ю БЕЛТА намеснік міністра культуры Сяргей Саракач адзначыў, што за 2025 год у нашу краіну вернута 7 культурных каштоўнасцей, перамешчаных у гады Вялікай Айчыннай вайны. У перспектыве ў новым будынку Нацыянальнага гістарычнага музея плануецца арганізацыя тэматычнай экспазіцыі.

Па словах намесніка міністра, усяго ў ваенныя гады з Беларусі было вывезена каля 7 тысяч прадметаў мастацтва. «Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам культуры створана камісія, якая займаецца менавіта вяртаннем культурных каштоўнасцей, вывезеных за межы Беларусі. Часам гэта праблематычна, бо вельмі цяжка весці пошукі той ці іншай страчанай каштоўнасці, якая знаходзіцца за межамі краіны. У нас ёсць зборнікі “Вяртанне”, дзе пералічаны ўсе страчаныя аб'екты культурнай спадчыны. У склад камісіі ўваходзяць спецыялісты, якія кропкава ўзаемадзейнічаюць з такімі ж арганізацыямі за межамі нашай краіны», – дадаў Сяргей Саракач.

Падрабязней з матэрыяламі артыкула БЕЛТА можна пазнаёміцца па спасылцы.

Фота БЕЛТА.



Падзяліцца ў
Вярнуцца да спісу навін