Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання

Вернутыя шэдэўры

24.02.2023

Праект **“Вернутыя шэдэўры”** быў рэалізаваны ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь у рамках Года гістарычнай памяці як частка выставы “Ніколі больш!”, прысвечанай генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У межах праекта каля 50 твораў мастацтва са збору Нацыянальнага мастацкага музея былі адзначаны "чырвонымі зоркамі". Гэтыя экспанаты ў шэрагу з іншымі каштоўнасцямі са збору Дзяржаўнай карціннай галерэі, папярэдніка Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, у 1941 г. і падчас акупацыі Мінска былі вывезены ў Германію для стварэння музея фюрэра ў Лінцы – родным горадзе Гітлера. На тэрыторыю Беларусі вярнулася толькі дзясятая частка з агульнай колькасці вывезенных прадметаў мастацтва – каля 50 работ, якія на сённяшні дзень прадстаўлены ў пастаяннай экспануюцца Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Больш падрабязна з гісторыяй вяртання мастацкіх рарытэтаў можна азнаёміцца на сайце Нацыянальнага мастацкага музея, а таксама падчас наведвання музейнай экспазіцыі.

**Куратар праекта** – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-асветніцкай работы Нацыянальнага мастацкага музея **Надзея Усава**.

_Звесткі прадастаўлены Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь_

Падзяліцца ў
Вярнуцца да спісу навін