27.05.2025
Вынікам ажыццяўлення навукова-даследчай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па бліяграфічнай апрацоўцы электронных копій рэдкіх, старадрукаваных, рукапісных кніг з’явілася стварэнне і размяшчэнне ў пачатку 2025 года ў электроннай бібліятэцы НББ бібліяграфічнага апісання электроннай копіі рукапіснага дакумента з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Польшча (Варшава):

Dokument króla Augusta II potwierdzający i transumujący dokument Michała Korybuta Wiśniowieckiego dotyczący przywileju dla poddanych z Lubczy [Электронны рэсурс]. ― Варшава : Нацыянальная бібліятэка Польшчы, [2017]. Выхадныя даныя арыгінала: Lubcza, 1727. (Инв. № 33Н//1074РК(065)).

Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі працягваецца праца па выяўленню дакументаў, якія тычацца беларускіх кнігазбораў і захоўваюцца ва ўстановах па-за межамі краіны, і вяртанню кніжных помнікаў у розных фарматах.

Інфармацыя прадастаўлена Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.
Падзяліцца ў