Як працуе механізм рэстытуцыі ў Беларусі?
16.04.2026
Рэстытуцыя – гэта працэс вяртання культурных, гістарычных або мастацкіх каштоўнасцей у краіну, адкуль яны былі незаконна вывезены. Улады нашай краіны надаюць гэтаму пытанню вялікую ўвагу і Міністэрства культуры не з'яўляецца выключэннем.
Па словах першага намесніка міністра культуры Дзмітрыя Шляхціна, «мы шмат займаліся пытаннямі датычна даваенных збораў нашых музеяў, у якіх былі сканцэнтраваны асноўныя культурныя каштоўнасці. Напрацоўкі свае пэўныя былі. Мы паступова ішлі да ўзняцця на сістэмным узроўні пытанняў рэстытуцыі, таму што трэба было мець неабходную дакументацыю, доказную базу, каб у выпадку чаго ва ўстаноўленым парадку, у адпаведнасці з міжнароднымі пагадненнямі, мы маглі заявіць свае правы ў гэтых адносінах».
Начальнік упраўлення Генеральнай пракуратуры Андрэй Карачэнка дадае: «Фізічна вернута пасля вайны нязначная колькасць прадметаў. А калі цяпер і робяцца звароты, то гэта, як правіла, фотакопіі. Мы, безумоўна, нацэлены на тое, каб вяртаць культурныя каштоўнасці ў арыгінальным выглядзе. Дзеля гэтага трэба пацвердзіць іх месцазнаходжанне ў замежных дзяржавах, знайсці агульны кантакт з музеямі, з бібліятэкамі, з архівамі».
Поўнае інтэрв’ю Дз. Шляхціна і А. Карачэнка можна паглядзець на сайце тэлеканала «Сталічнае тэлебачанне».
Скрыншоты відэа тэлеканала СТБ.