Информационный ресурс о возвращенных, перемещенных и утраченных культурных ценностях белорусского происхождения.

Аўтапартрэт Мікалая Казака / Автопортрет Николая Казака

Аўтапартрэт Мікалая Казака / Автопортрет Николая Казака
Автор
Аўтар/вытворца Казак Мікалай Максімавіч. 1917—1994 / Казак Николай Максимович. 1917—1994
Материал
Холст, масло
Параметры (ш/в/г мм.)
70,7 х 50,6 см
Время создания
1940 г.
Дата возвращения
1947
Категория
Возвращенные
Вид
Изобразительное искусство
Подвид
Живопись
Местонахождение
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Аннотация
Аўтар выяўляе сябе як засяроджанага, нават быццам застылага чалавека з напружана-драматычным позіркам, што, відавочна, звязана з агульнай атмасферай часу, абставінамі пачатку Другой сусветной вайны; магчыма, і з нейкімі асабістымі прычынамі. Эмацыйны строй твора, унутраны неспакой падкрэсліваюцца плямай чырвонага колеру ў цэнтры выявы. Справа ўнізе чырвоным: Н.Казак 1940 г; жоўтым: AUTOPOR. На адвароце злева ўнізе сінім: Пинская обл. Ганцевичский р-н Хатыничи дер. худ. Казак; каля сярэдзіны – чорным: ст. Брынь
Сведения о происхождении, перемещении культурной ценности
Падчас стварэння аўтапартрэта мастак працаваў асістэнтам у адной са школ Ганцавіцкага раёна. Ён нарадзіўся ў в. Хатынічы, цяпер Ганцавіцкі раён Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў Варшаўскай акадэміі прыгожых мастацтваў. Жыў на Беларусі, у Аўстрыі, Італіі, ЗША. Яго сталая творчасць належыць да геаметрычнай абстракцыі і канструктывізму. Відавочна, экспанаваўся на Усебеларускай выставе 1940–1941 гадоў у Дзяржаўнай карціннай галерэі, адкуль быў перавезены ў 1942 годзе, разам з іншымі ацалелымі творамі, ў гістарычны музей. Вывезены з Мінска, відавочна, у 1944. Партрэт паступiў у Дзяржаўны мастацкі музей БССР у 1960 годзе з Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, куды быў вернуты з Германіі (№2399 па вопісе вернутых твораў, складзеным у 1947—1948). “Акт и опись музейных экспонатов, возвращенных в БССР из Германии” захоўваецца ў Нацыянальным архіве РБ: фонд 790, вопіс 1, справа 69. Акт № 30 ад 29.07.1960 аб прыёме на пастаяннае захоўванне. Iнфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2024 г.)
Юридические основания для возврата
Знаходжанне ў Беларускім дзяржаўным сацыяльна-гістарычным музеі Распоряжение Министерства культуры БССР от 19.05.1960 №73-р