Абраз "Маці Божая Адзігітрыя Іверская"
Автор
Інфармацыя адсутнічае
Материал
Дрэва, тэмпера
Параметры (ш/в/г мм.)
Паводле звестак ад Маі Яніцкай вышыня 2 аршыны і 5 вяршкоў, шырыня 2 аршыны
Время создания
XVI ст.
Категория
Страчаныя
Вид
Выяўленчае мастацтва
Подвид
Жывапіс
Местонахождение
Інфармацыя адсутнічае
Аннотация
Іканапіс; дошка, тэмпера, серабро, золата, каштоўныя камяні. Напісаны пад уплывам візантыйскай традыцыі: меў срэбна-залачоныя шаты і карону ў Маці Божай; карона дзіцяці была вычаканена з чырвонага золата і важыла "50 золотн.";кароны і шаты былі ўпрыгожаны каштоўнымі камянямі. Вакол абраза (як у рамцы) былі размешчаны асобныя іканаграфічныя клеймы са святочнымі сюжэтамі і таксама ў сярэбраных абкладах. Паводле вопісу ў актавых кнігах вага серабра раўнялася 28 фунтам і 28 "злотн[икам]".
Сведения о происхождении, перемещении культурной ценности
У 1683 г. абраз выратавалі ад пажару ў саборы Багаяўленскага манастыра. Да 1917 г. ён знаходзіўся ў Полацкім Богаяўленскім саборы. Інфармацыя паводле матэрыялаў выдання “Выяўленне, сумеснае выкарыстанне і вяртанне архіўных, бібліятэчных і музейных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь “ – Мінск: Беларускі фонд культуры, 1999. с.21-22 (Вяртанне-6).