Абраз "Маці Божая Сапежская" ("Мадона Сапегаў")
Автор
Інфармацыя адсутнічае
Материал
Дерево, темпера
Параметры (ш/в/г мм.)
Інфармацыя адсутнічае, колькасць - 1адзінка
Время создания
XVI ст.
Категория
Перемещенные
Вид
Изобразительное искусство
Подвид
Живопись
Местонахождение
г. Вільнюс, Літва
Аннотация
Іканапіс, прасочваецца некалькі іканаграфічных традыцый.
Марыя трактуецца як Дзева з рассыпанымі па плячах валасамі; яна стаіць на серпавідным месяцы ў прамяністым арэоле з дзіцем на левай руцэ. Такая іканаграфія вядома ў Заходняй Еўропе з XI ст., асабліва была распаўсюджана ў Германіі.
Ружовы вяночак на галаве Дзевы Марыі звязвае гэты вобраз з іканаграфіяй абраза "Маці Божая Ружанцовая", вельмі пашыранай у XV-XVII стст. на Захадзе.
Але ні для адной з гэтых заходніх іканаграфій не характэрна такая выява Хрыста. Ён апрануты ў хітон, сядзіць на руцэ стаячай Марыі, трымае на каленях адкрытае Евангелле і бласлаўляе правай рукой. Такая выява характэрна для візантыйскай традыцыіі звязвае Сапежскі абраз з іканаграфіяй "Маці БОжай Адзігітрыя", дзе Ісус трактуецца як Усядзержца і Настаўнік.
На працягу стагоддзяў іканаграфія абраза некалькі разоў мянялася, паколькі ён "мігрыраваў" з праваслаўных храмаў ва ўніяцкіх, а пазней і ў каталіцкія. У 1734 г. яго рэстаўраваў мастак Ян Антон Кандратовіч, у 1933-1935 гг. - Ян Руткоўскі. Некалькі разоў на абразе змянялася сярэбрана-пазалочаная шата. Ад XVI ст. некранутым застаўся толькі тэмперны жывапіс твару і шыі.
Сведения о происхождении, перемещении культурной ценности
Абраз з такой жа назвай, які паходзіць з Нясвіжскага рэгіёна і датаваны XVIII ст., захоўваецца ў Музеі старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі.
Інфармацыя паводле матэрыялаў з выдання “Выяўленне, сумеснае выкарыстанне і вяртанне архіўных, бібліятэчных і музейных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь “ – Мінск: Беларускі фонд культуры, 1999. с.22



