Бітва на Нямiзе / Битва на Немиге
Автор
Філіповіч Міхась Мацвеевіч (1896–1947) / Филиппович Михаил Матвеевич (1896–1947)
Материал
Холст, масло
Параметры (ш/в/г мм.)
71 х 141 см
Время создания
пачатак 1920-х
Дата возвращения
1947
Категория
Возвращенные
Вид
Изобразительное искусство
Подвид
Живопись
Местонахождение
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Аннотация
У карціне выяўлены момант бою полацкай дружыны Усяслава Чарадзея і войска Яраславічаў, які адбыўся 3 сакавіка 1067 года. Менавіта ў апісанні гэтых падзей упершыню ўпамінаецца Мінск/Менеск у “Повести временных лет”, менавіта яны трагедыйна-метафарычна выкладзены ў “Слове аб палку Ігаравым”. Пры стварэнні карціны мастак адмовіўся ад прыёмаў акадэмічнага батальнага жывапісу і распавёў сюжэт больш 800-гадовай даўніны як узрушаны сведка. Мы бачым чалавечую “масу” асоб, пазбаўленых індывідуальнасці, ахопленых запалам бойкі, прагай перамогі. Даследчыкі адзначалі як непрамаляванасць твараў у шматфігурных кампазіцыях М. М. Філіповіча, гэтак і тое, што такая акалічнасць пакідае большую прастору для ўяўлення гледача. Разварочваецца жорсткая падзея на фоне вечнай пяшчотнай прыгажосці прыроды.
Сведения о происхождении, перемещении культурной ценности
Гэты твор належыць да першага вядомага нам перыяду прафесійнай творчасці мастака, пачатак якой сам мастак вызначаў 1921 годам.
Праца М. М. Філіповіча ў Беларускім дзяржаўным музеі спрыяла яго цікавасці да беларушчыны, развівала яго веды ў галіне нацыянальнай гісторыі і культуры. Але пры тым ён заставаўся перш за ўсё мастаком, заўсёды выяўляючы сэнс праз мастацкія сродкі – кампазіцыю, колер, пластыку. Яго творы канкрэтныя ў сюжэтах, а па змесце і форме – яны як эмацыйны канцэнтрат з’яў і падзей.
Паступiў ад аўтара ў Беларускі дзяржаўны музей (№ І–1921/37873/), які ў 1930 быў рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны сацыяльна-гістарычны музей (новы інв. № 8486).
Вывезены з Мінска, відавочна, у 1944 годзе.
Паступiў у Дзяржаўны мастацкі музей БССР у 1960 годзе з Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, куды быў вернуты з Германіі (№ 421 па вопісе вернутых твораў, складзеным у 1947–1948).
“Акт и опись музейных экспонатов, возвращенных в БССР из Германии” захоўваецца ў Нацыянальным архіве РБ: фонд 790, вопіс 1, справа 69.
Акт №30 ад 29.7.1960 аб прыёме на пастаяннае захоўванне.
Iнфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2024 г.)
Юридические основания для возврата
Прыналежнасць калекцыі Беларускага дзяржаўнага музея / Беларускага дзяржаўнага сацыяльна-гістарычнага музея. Распараджэнне Міністэрства культуры БССР ад 19.05.1960 № 73-р



