Божая Маці Іверская
Автор
Невядомы мастак
Материал
Дрэва, тэмпера, Ляўкас, Цісненне па ляўкасе
Параметры (ш/в/г мм.)
1425×1010
Время создания
XIX ст.
Категория
Перамешчаныя
Вид
Выяўленчае мастацтва
Подвид
Жывапіс
Местонахождение
г. Ноўгарад, Расійская Федэрацыя
Аннотация
Іканаграфія абраза ўяўляе сабой варыянт Адзігітрыі. Божая Маці ў блакітна-сінім хітоне і чырвона-жоўтым мафорыі з вохрыстым арнаментам па краях, на левай руцэ трымае немаўля, правай рукой паказваючы на яго. На правай шчацэ маленькая рана, з якой цячэ кроў, нанесеная іканаборцамі. Збаўца апрануты ў светла-зялёны хітон і ружова-вохрысты гіматый. Правай рукой бласлаўляе, у левай скрутак. Лікі напісаны выразна. Для іконы характэрна майстэрскае выкананне, віртуозная перадача каляровых адценняў. Нягледзячы на вялікія страты маляўнічага пласта і ляўкаса перад намі бясспрэчна высокамастацкі твор, які, мяркуючы па вялікіх памерах, знаходзіўся ў храме.
Сведения о происхождении, перемещении культурной ценности
Дадзеныя Картатэкі ўласнасці мастацкіх аб’ектаў (1945–1952) Мюнхенскага цэнтральнага зборнага пункта (МЦЗП) дазваляюць упэўнена сцвярджаць, што абраз быў вывезены з Мінска ў 1944 г. У Мюнхене іконе прысвоілі агульны нумар – 15419. У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь выяўлены тры іконы, якія знаходзіліся ў Мюнхене і Гохштадце ў адной скрыні з абразом «Божая Маці Іверская» і з такім жа агульным нумарам – 15419. Гэта «Данііл у рове з ільвамі», «Самуіл паведамляе першасвяшчэнніку Іліі пра Божы суд», «Святы Град Іерусалім». Апошні твор дакладна знаходзіўся ў зборы Беларускага дзяржаўнага музея (БДМ), бо на адвароце ёсць папяровая наклейка са штампам. Усе тры іконы перададзены ў Мінск з Паўлаўска ў 1963 г. у парадку вяртання прадметаў з даваенных беларускіх музейных збораў. (Сініла А. М. Зборы мінскіх музеяў у Картатэцы ўласнасці мастацкіх аб'ектаў (1945—1952) Мюнхенскага цэнтральнага зборнага пункту / Мір: Музей «Замкавы комплекс “Мір”». 2019. С. 31. № 91; Акт № 132 от 24.09.1963 г. на перадачу музейных прадметаў з Паўлаўскага палаца-музея на пастаяннае захоўванне ў ДММ БССР // Архіў сектара ўліку НММ РБ). Выначыць паходжанне іконы «Божая Маці Іверская» вельмі складана. На адваротным баку не захавалася старых інвентарных нумароў або наклеек. Выява абраза будзе апублікавана пры атрыманні дазвола. Інфармацыя прадастаўлена Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.