Каля студні
Автор
Сеўрук Міхаіл Канстанцінавіч
Материал
Холст, масло, ДВП
Параметры (ш/в/г мм.)
305 х 370 мм. 1 адз.
Время создания
1955 г.
Дата возвращения
27.05.2024
Категория
Возвращенные
Вид
Изобразительное искусство
Подвид
Живопись
Местонахождение
г. Нясвіж, Рэспубліка Беларусь
Аннотация
Карціна напісана ў зімовы час. На першым плане справа - цыліндрычная студня шэрага колеру з дахам, на якім ляжыць снег. Каля студні - фігуры дзвюх жанчан, адна з іх павернута спіной да глядача, апранутая ў шэра-карычневы кароткі кажушок, зялёную спадніцу, на галаве - белая хустка, завязаная вузлом назад. Побач стаіць другая жанчына з карамыслам на плячы, апранутая ў светла-карычневы кажух, на галаву яе накінутая белая з чырвона-зялёным дэкорам хустка. Ля іх ног стаяць вёдры. Злева - выява грузавой цёмна-зялёнай машыны, перад якой паясная выява мужчыны з вядром у руках, профіль у права. У цэнтры знаходзіцца выява маленькай шэрай сабачкі. На другім плане - выява заснежаных вясковых хат за загароджамі, высокіх, галінастых дрэў, стагоў, электрычных слупоў. Фон неба светла-блакітны, без аблокаў. Атмасфера марознага, сонечнага дня перададзена белай, ружовай і блакітнай фарбамі. З адваротнага боку наклейка з друкаваным тэкстам: "М.К. Сяўрук /1905 г./ "Каля студні" 1955 г./ пал.м. 30х37".
Сведения о происхождении, перемещении культурной ценности
Карціна напісана ў 1955 г. у г. Нясвіж.
Палатно “Каля студни” да 1988 г. знаходзілася ў кватэры майстра і быў перавезены з г. Нясвіж у г. Масква пляменнікам М.К. Сеўрука Якубоўскім Мікалаем Канстанцінавічам пасля смерці жонкі мастака Раісы Сямёнаўны Сеўрук (1988). Работа вернута ў Нясвіж у маі 2024 г. унукам мастака Якубоўскім Мікалаем Мікалаевічам, які падараваў яе Нацыянальнаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку “Нясвіж”.
Iнфармацыя прадастаўлена дзяржаўнай ўстановай “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”.



