Информационный ресурс о возвращенных, переселенных и утраченных культурных ценностях белорусского происхождения
Автор
Невядомы мастак
Материал
Палатно, алей
Параметры (ш/в/г мм.)
1060 х 720 мм
Время создания
першая палова XVIII ст.
Категория
Вернутыя
Вид
Выяўленчае мастацтва
Подвид
Жывапіс
Местонахождение
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Аннотация
На цёмным фоне – паясная выява дамы ў развароце ўлева, з белымі валасамі ў чорнай шапачцы з ружовым пяром. Сукенка – цёмна-чырвоная, з белым гафрыраваным каўняром, рукавы залацістага колеру з белымі манжэтамі. На грудзях – каштоўныя калье. У левай руцэ трымае галінку кветак. Постаць упісана ў лаўравы вянок, які падтрымлівае на крылах чорны арол у княжацкай мітры. У яго дзюбе– герб “Карыбут”, на грудзях – “Трубы”, унізе – белая бандэроль з надпісам.
Сведения о происхождении, перемещении культурной ценности
Замак князёў Радзівілаў у Нясвіжы.
Да 1939 г. знаходзіўся ў замку ў Нясвіжы, потым у Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР (ДКГ), у 1941 г. вывезены ў Германію, паступіў у 1948 г. у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, передадзены ў Дзяржаўны музей БССР, паступіў у Дзяржаўны мастацкі музей БССР у 1963 г. (акт ад 05.06.1963 № 25).
Інфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2023 г.).
Юридические основания для возврата
Жывапісны твор знаходзіўся ў даваеннай калекцыі Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР і ў 1941 г. быў вывезены ў Германію



