Комплекс планаў Гродна і Старога замка ў Гродне
Автор
Гродзенскія картографы, ваеннае ведамства Расійскай Імперыі
Параметры (ш/в/г мм.)
Колькасць - 10 планаў рознага памеру
Время создания
Кан. XVIII – кан. XIX стст.
Категория
Перемещенные
Вид
Архивные документы
Подвид
Документы
Местонахождение
г. Масква, Расійская Федэрацыя
Аннотация
Планы горада Гродна апошніх гадоў існавання Рэчы Паспалітай і першых гадоў пасля ўваходжання Беларусі ў склад Расійскай Імперыі. Планы паверхаў гродзенскага Старога замка 1830-х – 1890-х гг., якія складаліся ў працэсе падрыхтоўкі праектаў рэканструкцыі замка. Уяўляюць каштоўнасць для аднаўленчых работ на Старым замку
Сведения о происхождении, перемещении культурной ценности
Ствараліся гродзенскімі картографамі ў канцы XVIII ст. а таксама ваеннымі інжынерамі Расійскай імператарскай арміі на працягу ХІХ ст. Электронныя копіі атрыманы ў 2021 г. Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеем без права публікацыі.
Інфармацыя прадастаўлена ўстановай культуры «Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей» (2023 г.)



