Лізавета Сафія з Гагенцолернаў Радзівіл (1589–1628/1629)?/ Елизавета София из Гогенцоллернов Радзивилл (1589–1628/1629)?
Автор
Невядомы мастак
Параметры (ш/в/г мм.)
1990 х 1060 мм
Время создания
першая чвэрць XVII ст.
Дата возвращения
1948 г.
Категория
Возвращенные
Вид
Изобразительное искусство
Подвид
Живопись
Местонахождение
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Аннотация
На цёмным фоне – выява дамы ў рост, з высокай прычоскай, у парчовай арнаментаванай сукенцы з высокім карункавым каўняром і манжэтамі, багата прыбраная каштоўнымі дыядэмай, завушніцамі, жамчужнымі падвескамі, медальёнамі. Туфлі –шэрага атласу з чырвонымі разеткамі. У глыбіні фону – стол, пакрыты зялёным палатном, і драпіроўка ўверсе
Сведения о происхождении, перемещении культурной ценности
Замак князёў Радзівілаў у Нясвіжы.
Да 1939 г. знаходзіўся ў замку ў Нясвіжы, потым у Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР (ДКГ), у 1941 г. вывезены ў Германію, вернуты ў 1948 г. у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, перададзены Дзяржаўнаму музею БССР, вернуты ў Дзяржаўны мастацкі музей БССР у 1976 г. (акт № 146а ад 26.07.1976 ад Дзяржаўнага музея БССР праз Міністэрства культуры БССР)
_Інфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2023 г.)_
Юридические основания для возврата
Жывапісны твор знаходзіўся ў даваеннай калекцыі Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР і ў 1941 г. быў вывезены ў Германію



