Мінск. Плошча Свабоды / Минск. Площадь Свободы
Автор
Тарасікаў Мікалай Лукіч (1908–1965) / Тарасиков Николай Лукич (1908–1965)
Материал
Палатно, алей
Параметры (ш/в/г мм.)
43,1 х 58,1 см
Время создания
1940 г.
Дата возвращения
1947
Категория
Вернутыя
Вид
Выяўленчае мастацтва
Подвид
Жывапіс
Местонахождение
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Аннотация
Твор уяўляе сабой выяву часткі плошчы Свабоды ў Мінску і пачатак вуліцы Леніна (тады Ленінскай) у цэнтры, за дрэвамі. Злева – корпус гасцініцы “Еўропа”. Гэта адзіны такі тапаграфічна дакладны гарадскі пейзаж у жывапісе Н.Л.Тарасікава, вядомы на сённяшні дзень.
Сведения о происхождении, перемещении культурной ценности
Мастак знаходзіўся на балконе дома, які захаваўся дасюль і частка якога таксама ўвайшла ў карціну. “Паўднёвы”, яскравы, насычаны каларыт палатна тлумачыцца як уласным светаўспрыманнем аўтара, так і тым, што прафесійную адукацыю ён атрымаў, у тым ліку, у Адэсе. Экспанаваўся на Усебеларускай выставе 1940–1941 гадоў у Дзяржаўнай карціннай галерэі (каталог, с.126), адкуль быў перавезены ў 1942 годзе, разам з іншымі ацалелымі творамі, ў гістарычны музей. Вывезены з Мінска, відавочна, у 1944 годзе. Паступіў у Дзяржаўны мастацкі музей БССР у 1960 годзе з Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, куды быў вернуты з Германіі (№4323 па вопісе вернутых твораў, складзеным у 1947—1948). “Акт и опись музейных экспонатов, возвращенных в БССР из Германии” захоўваецца ў Нацыянальным архіве РБ: фонд 790, вопіс 1, справа 69. Акт №30 ад 29.7.1960 аб прыёме на пастаяннае захоўванне. Iнфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2024 г.)
Юридические основания для возврата
Знаходжанне ў Беларускім сацыяльна-гістарычным музеі; пазнака ў каталогу Усебеларускай выставы 1940–1941 гадоў, што гэты твор з’яўляецца ўласнасцю Упраўлення па справах мастацтваў пры СНК БССР. Распараджэнне Міністэрства культуры БССР ад 19.05.1960 № 73-р