Информационный ресурс о возвращенных, переселенных и утраченных культурных ценностях белорусского происхождения
Автор
Альпяровіч Лейба (Лаўбе, Леў) Абрамавіч (1874 – 1913/1914) / Альперович Лейба (Лев) Абрамович (1874 – 1913/1914)
Материал
Палатно, алей
Параметры (ш/в/г мм.)
105 х 64,5 см
Время создания
канец 1900-х – пачатак 1910-х гадоў
Дата возвращения
1947
Категория
Вернутыя
Вид
Выяўленчае мастацтва
Подвид
Жывапіс
Местонахождение
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Аннотация
Працэсія гімназістак выяўлена на фоне Старажоўскіх могілак, непадалёк ад дома, дзе жыў мастак у Мінску па вуліцы Аляксандраўскай. Магчыма, гэта падзея звязана з трагедыяй гімназісткі Веры Холмскай (З. В. Шибеко, С. Ф. Шибеко. Минск. Страницы жизни дореволюционного города. Мн., 1990. С. 330; З Беларуси и Литвы // Наша Нива. 1908. № 8. 11/24 марта. С. 7. /Факсімільнае выданне “Наша Ніва. Першая беларуская газета з рысункамі. Выпуск 1. 1906–1908 гг.”. Мн., 1992/).
Пераважна рэалістычны твор узбагачаны рысамі сімвалізму.
На адвароце палатна вышэй сярэдзіны белым: Альперович.
Сведения о происхождении, перемещении культурной ценности
Гэта жанравая кампазіцыя, відавочна, намалявана аўтарам у Мінску, пасля вяртання з паездкі ў Еўропу (у прыватнасці, Германію).
Раней твор знаходзіўся ў сям’і мастака; відавочна, экспанаваўся на персанальнай выставе Л. Альпяровіча 1939 года ў Мінску, пасля чаго трапіў у музей.
Быў вывезены з Мінска, відавочна, у 1944 годзе.
Паступiў у Дзяржаўны мастацкі музей БССР у 1960 годзе з Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, куды быў вернуты з Германіі (№1362 па вопісе вернутых твораў, складзеным у 1947—1948).
“Акт и опись музейных экспонатов, возвращенных в БССР из Германии” захоўваецца ў Нацыянальным архіве РБ: фонд 790, вопіс 1, справа 69.
Акт № 30 ад 29.7.1960 аб прыёме на пастаяннае захаванне.
Iфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2024 г.)
Юридические основания для возврата
Знаходжанне ў Беларускім дзяржаўным сацыяльна-гістарычным музеі Распоряжение Министерства культуры БССР от 19.05.1960 №73-р



