Пакланенне пастухоў. З гравюры П’етра Санці Бартолі (1635–1700) паводле арыгінала Анібале Карачы (1560–1609) / Поклонение пастухов. С гравюры Пьетро Санти Бартоли (1635–1700) по оригиналу Аннибале Карраччи (1560–1609).
Автор
Невядомы мастак XVII стагоддзя
Материал
Палатно, алей
Параметры (ш/в/г мм.)
93×70 см
Время создания
другая палова XVII ст.
Категория
Вернутыя
Вид
Выяўленчае мастацтва
Подвид
Жывапіс
Местонахождение
Рэспубліка Беларусь, г. Мінск
Аннотация
Перад жанчынай, якая сядзіць на светла-карычневай подсцілцы ў 3/4 павароце налева з галавой, схіленай злёгку направа, у ружовай сукенцы, светлай хустцы і чорным плашчы, – аголенае дзіця, справа ўкленчаны мужчына з посахам у левай руцэ, за ім – два анёлы. Злева ўкленчаны мужчына ў 3/4 павароце направа ў чырвоным адзенні з белымі рукавамі, з чорным мехам, аперазаны ніжэй пояса; за ім – юнак у светла-карычневым адзенні. Вышэй – 3 галавы анёлаў, над імі, на шэрых аблоках, анёлы з музычнымі інструментамі ў руках; у аднаго – рукі на грудзях, у другога – над галавой у руках белы шалік
Сведения о происхождении, перемещении культурной ценности
Італія (?) Твор быў вывезены ў Германію ў перыяд Другой сусветнай вайны. Вернуты на Беларусь у 1957 г. з Дырэкцыі мастацкіх выставак і панарам (г. Масква). Раней – у 1939–1941 гг. – у зборы Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР (інв. № невядомы) (г. Мінск); раней – у 1920–1939 гг. – у зборы Беларускага дзяржаўнага музея (інв. № I-176 (1055), пры пераінвентарызацыі 1934 г. – інв. № 2082, крыніца паступлення ў Беларускі дзяржаўны музей не вядома) (г. Мінск). Інфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2023 г.).
Юридические основания для возврата
Вяртанне твора, які належаў у 1939–1941 гг. Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР, пераемнікам якой стаў Дзяржаўны мастацкі музей БССР (1957), потым Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (1993). Загад Міністэрства культуры СССР ад 13.05.1957 № 305