Партрэт князя Дамініка V Іераніма Радзівіла
Автор
Ян Дамель (1780–1840)
Материал
Палатно, алей
Параметры (ш/в/г мм.)
1500×1000
Время создания
1800-1810-я гг.
Категория
Перамешчаныя
Вид
Выяўленчае мастацтва
Подвид
Жывапіс
Местонахождение
г. Ноўгарад, Расійская Федэрацыя
Аннотация
На партрэце амаль на ўвесь рост намаляваны князь Дамінік Іеранім Радзівіл, які абапіраецца на невялікі ўзгорак. Князь апрануты ў фрак цёмнага колеру і светлыя штаны. На галаве цыліндр. У правай руцэ трымае плётку, у левай белую шаўковую пальчатку. На фраку – узнагароды: ордэн «Virtuti Militari», ордэн і зорка Св. Губерта, мальтыйскі крыж, ордэн Ганаровага легіёна.
Сведения о происхождении, перемещении культурной ценности
Твор знаходзіўся ў галерэі Нясвіжскага замка. Партрэт згадваецца пад № 79 у інвентары маёмасці, датаваным 1857 г. Гэты ж нумар, пастаўлены белай фарбай, прысутнічае і на партрэце. Пасля нацыяналізацыі замка ў Нясвіжы мастацкія зборы князёў Радзівілаў перавезлі ў Мінск. Партрэт Дамініка Іераніма прызначаўся для калекцыі Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР, на што ўказваюць нумары на падрамніку «112 гкг» і «320 гкг». Партрэт вывезены з Мінска ў Германію ў 1944 г. Пры вывазе партрэт атрымаў нумар 156 чырвоным алоўкам. У Гохштадце партрэту надалі № 1454/4. 19.11.1945 г. перавезены на Цэнтральны зборны пункт у Мюнхене. Нумар у рэстытуцыйнай картцы № 15420. 15.04.1947 адпраўлены ў Берлін і перададзены прадстаўнікам СССР. Выява партрэта будзе апублікавана пры атрыманні дазвола. Інфармацыя прадастаўлена Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.