Партрэт невядомага з роду Градэніга / Портрет неизвестного из рода Градениго
Автор
Невядомы мастак другой паловы XVII – пачатку XVIII стагоддзя. Венецыянская школа (?).
Материал
Холст, масло
Параметры (ш/в/г мм.)
99×80,5 см
Время создания
1675 г.
Категория
Возвращенные
Вид
Изобразительное искусство
Подвид
Живопись
Местонахождение
Рэспубліка Беларусь, установа “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”
Аннотация
На цёмна-карычневым фоне пакаленная выява маладога чалавека, які стаіць, павернуты крыху направа, з доўгімі цёмнымі і завітымі валасамі; у карычняватай кароткай куртцы са скарочанымі рукавамі і разбежнымі бартамі па-над белай кашуляй з доўгімі пышнымі рукавамі, карункавымі абшэўкамі і жабо. У правай, сагнутай у локці, руцэ – пальчатка. На фоне злева чырвоная драпіроўка; справа – герб.
Сведения о происхождении, перемещении культурной ценности
Італія, Венецыя (?)
Твор быў вывезены ў Германію ў перыяд Другой сусветнай вайны. Вернуты на Беларусь у 1957 г. з Дырэкцыі мастацкіх выставак і панарам (г. Масква). Раней – у 1939–1941 гг. – у зборы Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР (інв. № невядомы) (г. Мінск); раней – у 1925–1939 гг. – у зборы Беларускага дзяржаўнага музея (інв. № 6011/227, пры пераінвентарызацыі 1934 г. – інв. № 2515, у Беларускі дзяржаўны музей (г. Мінск) паступіў з Горацкага музея (інв. № невядомы) (г. Горкі); да 1917 г. – у калекцыі князёў Дандуковых-Корсакавых (маёнтак Раманава, Аршанскага павета, Магілёўскай губ. (цяпер Горацкі р-н, Магілёўская вобл.).
Інфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2023 г.).
Юридические основания для возврата
Вяртанне твора, які належаў у 1939–1941 гг. Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР, пераемнікам якой стаў Дзяржаўны мастацкі музей БССР (1957), потым Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (1993). Загад Міністэрства культуры СССР ад 13.05.1957 № 305



