Партрэт пляменніка Сяргея
Автор
Сеўрук Міхаіл Канстанцінавіч
Материал
Папера, Вугаль
Параметры (ш/в/г мм.)
420 х 267 мм. 1 адз.
Время создания
1939 г.
Дата возвращения
27.05.2024
Категория
Вернутыя
Вид
Выяўленчае мастацтва
Подвид
Графіка
Местонахождение
г. Нясвіж, Рэспубліка Беларусь
Аннотация
Пагрудны партрэт з профілям управа пляменніка Міхаіла Сеўрука, Сяргея, напісаны вуглём на паперы ў 1939 годзе. На авальным твары юнака прамы нос, пухлыя шчыльна сціснутыя губы, дугападобныя бровы над светлымі вачыма. Валасы светлыя, коратка стрыжаныя, зачэсаныя на прабор злева. Кашуля светлая, аднатонная з адкладным каўнерам. У правым ніжнім вуглу подпіс: "М. Севрук/ 1939.”.
Сведения о происхождении, перемещении культурной ценности
Малюнак напісаны ў 1939 г. у г. Вільні. Графічны партрэт да 1988 г. знаходзіўся ў кватэры майстра і быў перавезены з г. Нясвіж у г. Масква пляменнікам М.К. Сеўрука Якубоўскім Мікалаем Канстанцінавічам пасля смерці жонкі мастака Раісы Сямёнаўны Сеўрук (1988). Работа вернута ў Нясвіж у маі 2024 г. унукам мастака Якубоўскім Мікалаем Мікалаевічам, які падараваў яе Нацыянальнаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку “Нясвіж”. Iнфармацыя прадастаўлена дзяржаўнай ўстановай “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”.