Радзівіл Катажына (1619–1642) і  Марыя (1625–1660) / Радзивилл Катажина (1619–1642) и Мария (1625–1660)
Автор
Шрэтэр Іаган
Материал
Палатно, алей
Параметры (ш/в/г мм.)
2015 х 1237 мм
Время создания
1646 г.
Категория
Вернутыя
Вид
Выяўленчае мастацтва
Подвид
Жывапіс
Местонахождение
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Аннотация
Адлюстраваны ў рост на цёмным фоне дзве жаночыя постаці: на першым плане – дама ў чорнай сукенцы з белым карункавым каўняром і манжэтамі, у правай апушчанай руцэ трымае закрыты веер, у сагнутай левай – белую хустку. У прычосцы – эгрэта з перлінамі і пер’ямі. На другім плане злева – дама ў чырвонай сукенцы з белым карункавым каўняром і манжэтамі трымае веер. У валасах – эгрэта з каштоўных камянёў. Уверсе – залацістая драпіроўка
Сведения о происхождении, перемещении культурной ценности
Замак князёў Радзівілаў у Нясвіжы. Да 1939 г. знаходзіўся ў замку ў Нясвіжы, потым у Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР (ДКГ), у 1941 г. вывезены ў Германію, вернуты ў 1948 г. у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, вернуты ў Дзяржаўны мастацкі музей БССР у 1960 г. (акт ад 29.07.1960 №30 ад Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны). _Інфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2023 г.)_
Юридические основания для возврата
Жывапісны твор знаходзіўся ў даваеннай калекцыі Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР і ў 1941 г. быў вывезены ў Германію