Информационный ресурс о возвращенных, переселенных и утраченных культурных ценностях белорусского происхождения
Автор
Невядомы мастак
Материал
Палатно, алей
Параметры (ш/в/г мм.)
1090 х 745 мм
Время создания
першая палова XVIII ст.
Категория
Вернутыя
Вид
Выяўленчае мастацтва
Подвид
Жывапіс
Местонахождение
Рэспубліка Беларусь, г. Мінск
Аннотация
На цёмным фоне – паясная выява магната ў развароце ўправа, у цёмным доўгім парыку, у металічным даспеху. Каля шыі – вялікі чырвоны бант і белае карункавае жабо. Постаць упісана ў лаўравы вянок, які падтрымлівае на крылах чорны арол у княжацкай мітры. У яго дзюбе – шчыты з гербамі “Ліс” і Гайдэнстэйнаў, на грудзях – “Трубы”, унізе – белая бандэроль з надпісам.
Сведения о происхождении, перемещении культурной ценности
Замак князёу Радзівілаў у Нясвіжы.
Да 1939 г. знаходзіўся ў замку ў Нясвіжы, потым у Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР (ДКГ), у 1941 г. вывезены ў Германію, паступіў у 1948 г. у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, передадзены ў Дзяржаўны музей БССР, паступіў у Дзяржаўны мастацкі музей БССР у 1968 г. (акт ад 26.06.1968 № 24-вх ад Дзяржаўнага музея БССР праз Міністэрства культуры БССР)
Інфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2023 г.).


