Радзівіл Януш XI (1612–1655) / Радзивилл Януш XI (1612–1655)
Автор
Шульц Даніэль (?) (1615–1683)
Материал
Холст, масло
Параметры (ш/в/г мм.)
2100 х 1220 мм
Время создания
1652 г.
Дата возвращения
1948 г.
Категория
Возвращенные
Вид
Изобразительное искусство
Подвид
Живопись
Местонахождение
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Аннотация
Адлюстраваны ў рост на цёмным фоне, каля стала, пакрытага шэрай тканінай, ляжаць княжацкая карона і гетманская булава. Апрануты ў ружовы жупан з жоўтымі гузікамі на грудзях, перавязаны тканым поясам таго ж колеру. На плячах – чырвоная дэлія, падшытая чорным футрам з металічнымі зашпількамі. Боты жоўтыя, на абцасах. Галава амаль цалкам аголеная, вусы доўгія. Правай рукой указвае на верхнюю частку даспеха – кірасу, левая – на поясе
Сведения о происхождении, перемещении культурной ценности
Замак князёў Радзівілаў у Нясвіжы.
Да 1939 г. знаходзіўся ў замку ў Нясвіжы, потым у Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР (ДКГ), у 1941 г. вывезены ў Германію, вернуты ў 1948 г. у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, перададзены ў Дзяржаўны музей БССР, вернуты ў Дзяржаўны мастацкі музей БССР у 1976 г. (Акт ад 26.08.1976 № 146а ад Дзяржаўнага музея БССР праз Міністэрства культуры БССР)
_Інфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2023 г.)_
Юридические основания для возврата
Жывапісны твор знаходзіўся ў даваеннай калекцыі Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР і ў 1941 г. быў вывезены ў Германію



