Информационный ресурс о возвращенных, переселенных и утраченных культурных ценностях белорусского происхождения
Автор
Стробель Барталамей (1591 – пасля 1650)
Материал
Палатно, алей
Параметры (ш/в/г мм.)
1100 х 870 мм
Время создания
каля 1634 г.
Категория
Вернутыя
Вид
Выяўленчае мастацтва
Подвид
Жывапіс
Местонахождение
Рэспубліка Беларусь, г. Мінск
Аннотация
Постаць прадстаўлена да кален у развароце ўправа, каля стала, накрытага чырвонай тканінай, ляжыць ключ з ланцугом. Валасы пышныя, да плеч. Апрануты ў кароткую чырвоную куртку і нагавіцы з геаметрычным арнаментам, белы каўнер і манжэты аздоблены карункамі. Праз левае плячо перакінуты чырвоны плашч, на баку – шпага.
Сведения о происхождении, перемещении культурной ценности
Замак князёў Радзівілаў у Нясвіжы.
Да 1939 г. знаходзіўся ў замку ў Нясвіжы, потым у Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР (ДКГ), у 1941 г. вывезены ў Германію, паступіў у 1948 г. у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, передадзены ў Дзяржаўны музей БССР, паступіў у Дзяржаўны мастацкі музей БССР у 1976 г. (акт ад 26.08.1976 №146а ад Дзяржаўнага музея БССР праз Міністэрства культуры БССР).
Інфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2023 г.).
Юридические основания для возврата
Жывапісны твор знаходзіўся ў даваеннай калекцыі Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР і ў 1941 г. быў вывезены ў Германію



