Слуцкая брама
Автор
Сеўрук Міхаіл Канстанцінавіч
Материал
Бумага, карандаш
Параметры (ш/в/г мм.)
268 х 298 мм. 1 адз.
Время создания
1940-я гг.
Дата возвращения
27.05.2024
Категория
Возвращенные
Вид
Изобразительное искусство
Подвид
Графика
Местонахождение
г. Нясвіж, Рэспубліка Беларусь
Аннотация
Эскіз "Слуцкая брама" у Нясвіжы з боку горада. Брама 1760 года збудавання ўяўляе сабой двухпавярховы прамавугольны на плане будынак з арачным праездам па цэнтры, сцены ўмацаваны контрфорсамі. На другім паверсе вялікі аконны праём з балконам. Франтон увенчаны манаграмай Дзевы Марыі на металічным шпілі. Эскіз абмежаваны контурамі аблокаў у версе і абрысамі бруку ўнізе.
Сведения о происхождении, перемещении культурной ценности
Графічны эскіз “Слуцкая брама” была напісана ў 1940-я гг. у г. Нясвіжы.
Графічная работа да 1988 г. знаходзілася ў кватэры майстра і была перавезена з г. Нясвіж у г. Масква пляменнікам М.К. Сеўрука Якубоўскім Мікалаем Канстанцінавічам пасля смерці жонкі мастака Раісы Сямёнаўны Сеўрук (1988). Работа вернута ў Нясвіж у маі 2024 г. унукам мастака Якубоўскім Мікалаем Мікалаевічам, які падараваў яе Нацыянальнаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку “Нясвіж”.
Iнфармацыя прадастаўлена дзяржаўнай ўстановай “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”.



