ㅤVERA DESIGNATIO URBIS IN LITTAVIA GRODNAE (Сапраўднае апісанне горада Гродна ў Літве)
Автор
Малюнак Ёхана (Ганса) Адэльгаўзера (Johannes Adelhauser), гравюра Маціяса Цюнта
Материал
Гравюра, Папера
Время создания
барока, 1746 г.
Дата возвращения
2012
Категория
Вернутыя
Вид
Выяўленчае мастацтва
Подвид
Графіка
Местонахождение
Мінск, Беларусь
Аннотация
Гравюра Адэльгаўзера-Цюнта, 1568. На дальнім плане бачна панарама сярэдневяковага Гродна. Асноўны сюжэт гравюры — сустрэча маскоўскага пасольства на чале з Фёдарам Умным-Колычавым з гаспадарскім маршалкам ВКЛ Я. Валовічам, ураднікам караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста ў ліпені 1567 ў прадмесці Гародні на левым беразе Нёмана — выкананы на фоне падрабязнай панарамы горада. У левым верхнім куце медзярыта знаходзіцца яго прысвячэнне Жыгімонту Аўгусту, пад назвай гравюры (па цэнтру ўверсе) знаходзіцца герб апошняга Ягелона, а ў верхнім правым куце змешчаны невялікі тэкст з кароткім апісаннем падзей, адлюстраваных на медзярыце (вядомыя лацінская і нямецкая версіі гэтага тэксту). Найбольш важныя выявы, змешчаныя на гравюры, суправаджаюцца двухмоўнымі надпісамі на лацінскай і нямецкай мовах. Акрамя Маскоўскага на гравюры зафіксаваны яшчэ тры пасольствы, што знаходзіліся ў той час у Гародні, — татарскае, турэцкае і валашскае.
Сведения о происхождении, перемещении культурной ценности
Кёльн, 1575
Юридические основания для возврата
Дакументы на продаж