Вясна ў Нясвіжы
Автор
Сеўрук Міхаіл Канстанцінавіч
Материал
Бумага, акварель
Параметры (ш/в/г мм.)
292 х 350 мм. 1 адз.
Время создания
1945 г.
Дата возвращения
27.05.2024
Категория
Возвращенные
Вид
Изобразительное искусство
Подвид
Живопись
Местонахождение
г. Нясвіж, Рэспубліка Беларусь
Аннотация
На першым плане - стары, месцамі нахілены плот, з рознымі па вышыні шчыкетамі, напісаны шэрай, зялёнай і фіялетавай фарбамі. Перад ім - рэшткі вясенняй паводкі вакол якой прабіваецца маладая зялёна-салатавая трава. На другі план выступае задворкавы від вуліцы з аднапавярховымі, цаглянымі дамамі, гаспадарчымі пабудовамі і скляпамі ў тэракотавым колеры. План неба светлы, празрысты, ружова-блакітны, на яго фоне - высокае, галінастае дрэва з маладой лістотай. На адваротным баку надпіс простым алоўкам: "Вясна ў Нясвіжы. пап. акв. 1951", "62" у крузе.
Сведения о происхождении, перемещении культурной ценности
Акварэль “Вясна ў Нясвіжы" была напісана ў 1945 г. у г. Нясвіжы.
Работа да 1988 г. знаходзілася ў кватэры майстра і была перавезена з г. Нясвіж у г. Масква пляменнікам М.К. Сеўрука Якубоўскім Мікалаем Канстанцінавічам пасля смерці жонкі мастака Раісы Сямёнаўны Сеўрук (1988). Работа вернута ў Нясвіж у маі 2024 г. унукам мастака Якубоўскім Мікалаем Мікалаевічам, які падараваў яе Нацыянальнаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку “Нясвіж”.
Iнфармацыя прадастаўлена дзяржаўнай ўстановай “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”.



