Выкрыццё Адысея / Разоблачение Одиссея
Автор
Дзанкі Антоніа (1631, Эстэ – 1722, Венецыя). Венецыянская школа
Материал
Палатно, алей
Параметры (ш/в/г мм.)
133×171,5 см
Время создания
другая палова XVII – пачатак XVIII стагоддзя
Категория
Вернутыя
Вид
Выяўленчае мастацтва
Подвид
Жывапіс
Местонахождение
Рэспубліка Беларусь, г. Мінск
Аннотация
Злева, на цёмным фоне, на чырвонай драпіроўцы сядзіць напаўаголены мужчына з каронай на галаве, за ім – мужчынская галава ў кароне і тулава напаўаголенага юнака; справа на фоне блакітнага неба з аблокамі ўкленчаны мужчына з белай драпіроўкай на правай руцэ і блакітнай на сцёгнах, які трымае на светлым пакрывале аголенае немаўля.
Сведения о происхождении, перемещении культурной ценности
Італія, Венецыя. Твор быў вывезены ў Германію ў перыяд Другой сусветнай вайны. Вернуты на Беларусь у 1948 г. з Цэнтральнага сховішча музейных фондаў прыгарадных палацаў (г. Пушкін) (інв. № 5503-1-231). У музей паступіў у 1960 г. з Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны (інв. № 15328) (г. Мінск). Раней – да 1941 г. – у зборы Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР (інв. № Ж-1868) (г. Мінск); раней – калекцыя А. Какуляра (г. Варшава) (?). Інфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2023 г.).
Юридические основания для возврата
Вяртанне твора, які належаў у 1939–1941 гг. Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР, пераемнікам якой стаў Дзяржаўны мастацкі музей БССР (1957), потым Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (1993). Распараджэнне Міністэрства культуры БССР ад 19.05.1960