13.06.2023

Музей Марка Шагала ў Віцебску 12 чэрвеня 2023 г. атрымаў у дар кнігі з асабістай бібліятэкі вядомага мастака. Каштоўны падарунак у колькасці 66 асобнікаў з дому ў Сен-Поль-дэ-Ванс (Францыя), дзе вядомы Марк Шагал жыў апошнія гады, зрабілі ўнучкі мастака Мерэт і Бэла Мэер.

Атрыманая калекцыя у асноўным прадстаўляе сабой каталогі, рэдкія калекцыйныя выданні, якія ўтрымліваюць арыгінальныя графічныя лісты Марка Шагала. Гэта першы кніжны дар ад родных майстра.

Каля 20 гадоў таму Мерэт і Бэла Мэер перадалі ў музей 96 афортаў Шагала – ілюстрацыі да «Мёртвых душ» Мікалая Гогаля.

Кнігі Марка Шагала папоўняць музейны фонд, які цяпер налічвае больш за 5 тысяч выданняў пра Марка Шагала і мастакоў Еўрапейскага авангарда.

Прэзентацыя новага паступлення пройдзе ў Арт-цэнтры ў дзень нараджэння мастака 7 ліпеня. Нагадаем, у 2023-м адзначаецца 136 гадоў з часу нараджэння Марка Шагала.

_Інфармацыйныя і фота матэрыялы газеты «Витьбичи», сацсетак Музея Марка Шагала._


Поделиться в