Информационный ресурс о возвращенных, перемещенных и утраченных культурных ценностях белорусского происхождения.

Нацыянальны мастацкі музей атрымаў 3 лічбавыя копіі карцін Яна Дамеля

12.06.2025

Па запыту Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны гістарычны музей (Масква) перадаў лічбавыя выявы партрэтаў С.Р. Строганава і Я.І. Храптовіча. Яны створаны Янам Дамелем – мастаком першай паловы XIX ст., значная частка жыцця якога была звязана з Мінскам.

фото 2 Портрет графа Сергея Григорьевича Строганова.jpg

Партрэт графа Сяргея Рыгоравіча Строганава, сярэдзіна 1830-х гг., палатно, алей

ПортретИоахимаХрептовича.jpg

Партрэт Яўхіма Ігнацыя Храптовіча, 1809 г., палатно, алей

 Дзяржаўны музей-запаведнік «Паўлаўск» (Санкт-Пецярбург) перадаў лічбавую выяву партрэта расійскага імператара Аляксандра I – яшчэ адной карціны Яна Дамеля.

фото 1 Портрет императора Александра I.jpg

Партрэт імператара Аляксандра I, 1824 г., палатно, алей



Поделиться в
Вернуться к списку новостей