Информационный ресурс о возвращенных, перемещенных и утраченных культурных ценностях белорусского происхождения.

Невядомы план г. Віцебска 1904 года

27.11.2023

У студзені 2023 года на сайце Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Расійскай Федэрацыі вучоным сакратаром Віцебскага абласнога краязнаўчага музея (далей – ВАКМ) Валерыем Аляксеевічам Шышанавым быў выяўлены “План Віцебска 1904 года”. Аказалася, што цікавае выданне, звязанае з гісторыяй горада, знаходзіцца ў фондах Новакузнецкага краязнаўчага музея (Кемераўская вобл., Расійская Федэрацыя).

У выніку перамоў з расійскімі калегамі была дасягнута дамоўленасць на перадачу электроннай копіі плана ў віцебскі музей з мэтай папаўнення фондаў. Атрыманыя сканы з выявамі частак плана былі злучаны ў адно цэлае, копія плана атрымалася максімальна прыбліжанай па памерах да арыгінала. У лютым 2023 года раздрукаваныя копіі плана ў колькасці 2-х адзінак былі перададзены ў фонды ВАКМ.

14 лютага 2023 г. артыкул пра выяўленую знаходку быў надрукаваны ў газеце “Витебские вести” (Витебские вести. – 2023. – 14 лютага. – № 12 (23844). – С. 14).

Інфармацыйныя матэрыялы пра каштоўны дакумент змешчаны ў інтэрнэт-партале “Вяртанне” ў разделах “Культурныя каштоўнасці” і “Публікацыі”.

_Установа культуры “Віцебскі абласны краязнаўчы музей”_

Поделиться в
Вернуться к списку новостей