Информационный ресурс о возвращенных, перемещенных и утраченных культурных ценностях белорусского происхождения.

Падведзены вынікі дзейнасці дзяржаўных устаноў за мінулы год па вяртанню ў Беларусь культурных каштоўнасцей

01.04.2026

31 сакавіка 2026 года ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь адбылося выніковае пасяджэнне Камісіі па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны абарот культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь. Прысутнічалі першы намеснік Міністра культуры Дзмітрый Шляхцін, намеснік Міністра замежных спраў Ігар Сакрэта (сустаршыні Камісіі), а таксама члены Камісіі і экспертнай групы.

На пасяджэнні падведзены вынікі работы Камісіі за 2025 год, разгледжана інфармацыя аб выяўленых за межамі краіны культурных каштоўнасцях беларускага паходжання, вывезеных з БССР ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Падкрэслена, што у гэтай сферы наладжана супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй. Таксама абмеркаваны праекты ЮНЕСКА і Інтэрпола, накіраваныя на супрацьдзеянне незаконнаму абароту культурнай спадчыны.

У заключнай частцы мерапрыемства быў зацверджаны склад экспертнай групы і план работы на 2026 год. Новым старшынёй экспертнай групы абраная Вольга Папко – дырэктар дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


Фота  Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Поделиться в
Вернуться к списку новостей