Информационный ресурс о возвращенных, переселенных и утраченных культурных ценностях белорусского происхождения
12.07.2023
У Музеі Марка Шагала ў Віцебску 7 ліпеня, дзень нараджэння вядомага мастака, адбылася прэзентацыя кніжных выданняў з асабістай бібліятэкі мастака з яго апошняга дома ў Сен-Поль-дэ-Ванс у Францыі.



Кнігі, якія ўтрымліваюць арыгінальныя графічныя лісты Шагала, перадалі ў дар Віцебску ўнучкі майстра Мерэт і Бэла Мэер. Пра гэту падзею ў інтэрнэт-партале паведамлялася раней.
Графічныя работы мастака будуць экспанавацца часова, паколькі графіка мае сваю спецыфіку (яна не можа знаходзіцца пад ультрафіялетавым выпраменьваннем больш за тры месяцы ў год).


Фота і інфармацыйныя матэрыялы паводле БелТА, газеты "Витебские вести", сац. сетки Музея Марка Шагала


