13.02.2023

1 студзеня 2023 года ўступілі ў дзеянне змены і дапаўненні ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры. Артыкулы. У прыватнасці, артыкулам 78 главы 14 ў новай рэдакцыі прадугледжваецца ўстанаўленне складу і зацвярджэнне Палажэння аб Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь (далей – Каміссія).

З 1 студзеня 2023 года пачало дзейнічаць Палажэнне аб Камісіі, зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2022 г. № 904.

З новай рэдакцыяй артыкулаў 76-78 главы 14 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2022 г. № 904 можна азнаёміцца ў раздзеле “Нарматыўныя акты” інтэрнэт-партала “Вяртанне”, на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь.

Поделиться в