У Беларусь вярнуліся рэдкія гісторыка-культурныя выданні і дакументы
06.04.2026
2 красавіка 2026 года адбылася рабочая сустрэча старшыні прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Караніка са старшынёй Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Расіі» Сяргеем Кандыбовічам. У ходзе сустрэчы Акадэміі навук перададзены рэдкія гісторыка-культурныя выданні XVIII – пачатку XX стагоддзя, набытыя з прыватных калекцый: «Гомельскія народныя песні», «Нарысы гісторыі Літоўска-Рускай дзяржавы да Люблінскай уніі ўключна», «Гісторыка-юрыдычныя матэрыялы, вынятыя з актавых кніг губерняў Віцебскай і Магілёўскай» і інш. НАН Беларусі таксама атрымала «Універсал» – гістарычны дакумент эпохі Таргавіцкай канфедэрацыі (1792–1793 гг.).
«Прадстаўленыя тамы і архіўны дакумент з’яўляюцца значнай навуковай каштоўнасцю для гісторыкаў, этнографаў, краязнаўцаў і шырокага кола даследчыкаў. Перакананы, што гэтая ініцыятыва значна ўзбагаціць нашы бібліятэчныя і архіўныя фонды і стане каштоўным укладам у развіццё навуковых даследаванняў і ўмацаванне культурна-гістарычных сувязяў паміж брацкімі народамі», – падкрэсліў Уладзімір Каранік.
Фота прэс-службы НАН Беларусі.