У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава «Міхась Сеўрук. Ідылія», прымеркаваная да 120-годдзя з дня нараджэння мастака
20.10.2025
М. Сеўрук (1905 – 1979) – беларускі мастак, жывапісец, графік, аўтар жанравых кампазіцый, партрэтаў і пейзажаў. Аднак больш за ўсё ён вядомы як мастак, які шмат працаваў з тэмай беларускага сялянскага жыцця. М.Сеўрук трактуе яе ў ідылічным ключы, змяшчаючы ў кампазіцыйныя і каляровыя формулы эпохі Рэнесансу.
Ранні перыяд творчасці майстра звязаны з Віленскім універсітэтам, дзе ён вучыўся на мастацкім факультэце і стварыў значную колькасць сваіх работ. У 1939 годзе М. Сеўрук пераехаў у Нясвіж, дзе працаваў выкладчыкам малюнка і чарчэння, а свой вольны час прысвячаў мастацтву.
Работы М. Сеўрука захоўваюцца ў розных калекцыях, у тым ліку прыватных, у Беларусі і за мяжой. У мінулым годзе пры падтрымцы пасольства Беларусі у Расійскай Федэрацыі у фонды Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» былі перададзены 15 жывапісных і графічных работ мастака, а ў студзені 2025 года – яшчэ 41.
Выстава «Міхась Сеўрук. Ідылія» працуе да 14 студзеня 2026 года. Наведвальнікі могуць убачыць больш за 120 твораў жывапісу і графікі.
Падрабязней аб мерапрыемстве можна даведацца па спасылцы.
Фота з архіву Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і адкрытых крыніц.