Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання

Лізавета Сафія з Гагенцолернаў Радзівіл (1589–1628/1629)?/ Елизавета София из Гогенцоллернов Радзивилл (1589–1628/1629)?

Лізавета Сафія з Гагенцолернаў Радзівіл (1589–1628/1629)?/ Елизавета София из Гогенцоллернов Радзивилл (1589–1628/1629)?
Аўтар
Невядомы мастак
Параметры (ш/в/г мм.)
1990 х 1060 мм
Час стварэння
першая чвэрць XVII ст.
Дата вяртання
1948 г.
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
На цёмным фоне – выява дамы ў рост, з высокай прычоскай, у парчовай арнаментаванай сукенцы з высокім карункавым каўняром і манжэтамі, багата прыбраная каштоўнымі дыядэмай, завушніцамі, жамчужнымі падвескамі, медальёнамі. Туфлі –шэрага атласу з чырвонымі разеткамі. У глыбіні фону – стол, пакрыты зялёным палатном, і драпіроўка ўверсе
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Замак князёў Радзівілаў у Нясвіжы. Да 1939 г. знаходзіўся ў замку ў Нясвіжы, потым у Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР (ДКГ), у 1941 г. вывезены ў Германію, вернуты ў 1948 г. у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, перададзены Дзяржаўнаму музею БССР, вернуты ў Дзяржаўны мастацкі музей БССР у 1976 г. (акт № 146а ад 26.07.1976 ад Дзяржаўнага музея БССР праз Міністэрства культуры БССР) _Інфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2023 г.)_