Пастух / Пастух
Аўтар
Невядомы мастак XVII стагоддзя
Параметры (ш/в/г мм.)
73,4×66 см
Час стварэння
XVII ст.
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
Рэспубліка Беларусь, г. Мінск
Анатацыя
На карычневым фоне з зялёнай лістотай – паясная выява мужчыны ў фас, з цёмнымі валасамі, карымі вачыма, тонкім крывым носам, напаўадкрытым ротам з бачным злева белым зубам; у белай расшпіленай кашулі і зялёнай камізэльцы, з аголенымі грудзьмі і правай рукой; у левай руцэ, сагнутай у локці, трымае каля рота лыжку. З плячэй да пояса спускаюцца дзве тонкія касічкі (бізун?)
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Італія (?)
Твор быў вывезены ў Германію ў перыяд Другой сусветнай вайны. Вернуты на Беларусь у 1957 г. з Дырэкцыі мастацкіх выставак і панарам (г. Масква). Раней – у 1939–1941 гг. – у зборы Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР (інв. № невядомы) (г. Мінск); раней – да 1939 г. – у зборы Беларускага дзяржаўнага музея (інв. № І–180 (1059), пры пераінвентарызацыі 1934 г. – інв. № 2574, у Беларускі дзяржаўны музей паступіў не пазней за 1918 г., крыніца паступлення не вядома) (г. Мінск).
Інфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2023 г.).


