Пастух / Пастух
Аўтар
Невядомы мастак XVII стагоддзя
Матэрыял
Палатно, алей
Параметры (ш/в/г мм.)
73,4×66 см
Час стварэння
XVII ст.
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
Рэспубліка Беларусь, г. Мінск
Анатацыя
На карычневым фоне з зялёнай лістотай – паясная выява мужчыны ў фас, з цёмнымі валасамі, карымі вачыма, тонкім крывым носам, напаўадкрытым ротам з бачным злева белым зубам; у белай расшпіленай кашулі і зялёнай камізэльцы, з аголенымі грудзьмі і правай рукой; у левай руцэ, сагнутай у локці, трымае каля рота лыжку. З плячэй да пояса спускаюцца дзве тонкія касічкі (бізун?)
Паходжанне
Італія (?) Твор быў вывезены ў Германію ў перыяд Другой сусветнай вайны. Вернуты на Беларусь у 1957 г. з Дырэкцыі мастацкіх выставак і панарам (г. Масква). Раней – у 1939–1941 гг. – у зборы Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР (інв. № невядомы) (г. Мінск); раней – да 1939 г. – у зборы Беларускага дзяржаўнага музея (інв. № І–180 (1059), пры пераінвентарызацыі 1934 г. – інв. № 2574, у Беларускі дзяржаўны музей паступіў не пазней за 1918 г., крыніца паступлення не вядома) (г. Мінск). Інфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2023 г.).
Юрыдычныя падставы для вяртання
Вяртанне твора, які належаў у 1939–1941 гг. Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР, пераемнікам якой стаў Дзяржаўны мастацкі музей БССР (1957), потым Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (1993). Загад Міністэрства культуры СССР ад 13.05.1957 № 305