Свяціцель Мітрафан Варонежскі
Аўтар
Невядомы мастак
Матэрыял
Дрэва, тэмпера, Ляўкас
Параметры (ш/в/г мм.)
220×180
Час стварэння
XIX ст.
Катэгорыя
Перамешчаныя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
г. Ноўгарад, Расійская Федэрацыя
Анатацыя
Інфармацыя адсутнічае
Паходжанне
На адваротным баку іконы захаваліся фрагмент папяровай наклейкі з лічбамі 1513…, надпіс простым алоўкам 15132/15 (закрэслена), надпіс «обмен б/№», фіялетавай фарбай 133 (?) – першая лічба неразборліва. Пяцізначны нумар належыць МЦЗП. У Германіі гэты нумар надалі розным прадметам: 22 іконам невялікага фармату, фотаздымкам, малюнкам, бронзаваму рэльефу, вырабам з каменю. Гэта азначае, што ўсе прадметы былі ўпакаваны разам і менавіта так іх вывезлі з музея ў Мінску. Пяць ікон з 22, згаданых у Картатэцы ўласнасці МЦЗП вярнулі з Наўгародскага музея-запаведніка ў ДММ БССР. (Акт паступлення № 129 ад 24.12.1964 г. у ДММ БССР экспанатаў з Наўгародскага музея-запаведніка, якія належалі да Вялікай Айчыннай вайны ДММ БССР // Архіў сектара ўліку НММ РБ). У зборы НММ цяпер знаходзіцця толькі чатыры помнікі, пяты абраз «Збавіцель» быў, імаверна, перададзены ў Маскоўскае акадэмічнае мастацкае вучылішча памяці 1905 года. (Акт перадачы з ДММ БССР у МАМВ № 14 ад 30.03.1984 г. // Архіў сектара ўліку НММ РБ). На адваротных баках чатырох ікон з НММ захаваліся старыя папяровыя наклейкі і інвентарныя нумары, дзякуючы якім можна даказаць, што гэтыя творы былі ў даваеннай калекцыі Беларускага дзяржаўнаго гістарычнага музея. (Сініла А. М. Абразы з Беларускага дзяржаўнага музея ў сучасных зборах. Даваенная гісторыя і паходжанне // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі : [зборнік артыкулаў] / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Дзяржаўная навуковая ўстанова "Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры", філіял "Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы". — 2018. ― Вып. 25. ― С. 322―327). Ікона «Свяціцель Мітрафан Варонежскі» таксама знаходзілася ў калекцыі Беларускана дзяржаўнага гістарычнага музея, што пацвярджаецца падобнай манерай нанясення нумара 133 (?), як і на іншых беларускіх іконах. Выява абраза будзе апублікавана пры атрыманні дазвола. Інфармацыя прадастаўлена Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.