Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання

Завераная копія ліста Якуба Коласа да Чагіна П.І.

Завераная копія ліста Якуба Коласа да Чагіна П.І.
Аўтар
Якуб Колас
Параметры (ш/в/г мм.)
1 ліст, 0,5 старонкі. 29,4 х 20,4 см.1 адзінка
Час стварэння
05.07.1947 г.
Катэгорыя
Перамешчаныя
Від
Пісьмовыя крыніцы
Падвід
Рукапісы
Месцазнаходжанне
г. Масква, Расійская Федэрацыя
Анатацыя
У 1947 годзе Якуб Колас напісаў ліст П. І. Чагіну аб выданні паэмы «Новая зямля» ў перакладзе на рускую мову ў Маскве. Дакумент мае рукапісную і машынапісную часткі тэксту.
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Завераная копія машынапіса знаходзіцца ў фондах Дзяржаўнага музея Ул. Маякоўскага ў Маскве. Электронная копія ліста Якуба Коласа да Чагіна П.І. была перададзена Дзяржаўным музеем Ул. Маякоўскага Дзяржаўнаму літаратурна-мемарыяльнаму музею Якуба Коласа. Быў атрыманы дазвол на публікацыю. Рукапіс выявіла галоўны захавальнік фондаў Міцкевіч В.В. Па ўмовах дагавора фотаздымкі не могуць быць перададзены трэцім асобам. Інфармацыя прадастаўлена ўстановай “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа” (2023 г.)