Аўтограф паэмы “Тэстамэнт”
Автор
Уладзімір Жылка
Материал
Бумага, черный атрамант
Параметры (ш/в/г мм.)
Аркуш 290х208 складзены ўдвая, 4 старонкі тэксту ў два слупкі
Время создания
1933 г.
Категория
Возвращенные
Вид
Рукописи
Подвид
Рукописи
Местонахождение
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Аннотация
Аўтограф апошняй (перадсмяротнай) паэмы Уладзіміра Жылкі “Тэстамэнт”, напісанай у высылцы ва Уржуме.
Аўтэнтычнасць аўтографа пацверджана экспертызай, праведзенай у 2014 г.
Сведения о происхождении, перемещении культурной ценности
Аўтограф паэмы быў атрыманы пасля смерці паэта беларускім грамадскім дзеячам Яўхімам Кіпелям і захоўваўся ў яго сям’і. У другой палове ХХ ст. апынуўся ў ЗША (штат Нью-Джэрсі), сям’ёй Кіпеляў быў перададзены ў архіў Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку. Адтуль з ініцыятывы дырэктара БІНіМ Вітаўта Кіпеля і архівіста Лявона Юрэвіча, праз пасярэдніцтва гісторыка Наталлі Гардзіенка ў 2014 г. быў перададзены ў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва.
**Інфармацыя прадастаўлена ўстановай "Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва" (2020 г.)**



